Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я СВОЙ

Я СВОЙ

Казычуць прамяні праз лісце клёнаў.
Што даражэй цяпер між імі дарагіх –
Шаптанне лісцеў ветрыкам кранёных,
Ці сонца блеск праз вейкаў паўкругі?
Я не аддам задарма плеск імгнення,
Што дорыць сонца з ветрыкам настрой,
Ляцяць паўшэптам любыя трызненні,
Я свой. Бязконца з вамі свой!


Верш Я СВОЙ - Пётра Мурзёнак