Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ХАЧУ ВІТАЦЬ

ХАЧУ ВІТАЦЬ

Да самай вышыні хапіла цвёрдых крокаў –
Учора недасяжнай, казачна-высокай,
А сёння пада мной стаптаная даліна
Там мары проч адной найлепшыя пакінуў.

Адкрочыў неўзнарок, звужаецца дарога,
І непазбежны крок да суднага парога;
Мне раіць мудры кон згадзіцца са змярканнем,
Я ж зорачкі вітаць хачу на расставанне.


Верш ХАЧУ ВІТАЦЬ - Пётра Мурзёнак