Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш СПАСЫЛКА

СПАСЫЛКА

Ў люстэрку заклапочаныя думкі
І погляд скіраваны прама ў вочы,
Які шукае шлях да паратунку
І высветліць непаразуменне хоча.

Налёт трывогі, мудрасці, адчаю,
Прысутнасцю глядзяць з другога боку,
А сэрца тое ж, як раней спявае
Аб харастве, што паглынае незайздросна вока.

Як бы на дзве падзелена прастора
Люстэркам, што імкне зрабіць памылку –
Перапыніць дваіх, што між сабой гутораць –
Дае на час мінулы непатрэбную спасылку.


Верш СПАСЫЛКА - Пётра Мурзёнак