Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НОГІ ПРОСЯЦЦА

НОГІ ПРОСЯЦЦА

З цёплых траў плыве водар мядовы
Над прагрэтаю летам зямлёй,
Басанож летуценнік вясковы
Забаўляе прастору гульнёй.
Час чароўны, даўгі, бесклапотны,
Вецер вольны, прасторы бяскрай…

Цень знікае на твары самотным,
Ну разуйся ж і босым у рай.


Верш НОГІ ПРОСЯЦЦА - Пётра Мурзёнак