Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ГУРБЫ СПАКОЮ

ГУРБЫ СПАКОЮ

Я іду белым полем
Па бяскрайняму снегу
Без краёў наваколле
Згубіў мэту для бегу.
Выглядаю удалеч,
Каб пабачыць хаціну,
Мо агонь там запаляць,
Каб прарвацца з пуціны?
І заўважыць бы рады,
Каб зазваў хто рукою;
Ні сяброў, ні спагады,
Сярод гурбаў спакою.


Верш ГУРБЫ СПАКОЮ - Пётра Мурзёнак