Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Знаходжу ў Багушэвіча натхненне

“Не пакідайце нашай мовы!..” –
Той Багушэвіча наказ
Жыве і сёння паміж нас,
Каго хвалююць яго словы.

Сярод захопленых – і я:
Знаходжу ў творчасці паэта
Сабе цікавыя сюжэты –
І там пяе душа мая.

Я не магу тады маўчаць,
Пяром выводжу па паперы,
Дзе думкі ў розныя манеры
Спрабую ў вершы перадаць.

Я зрыфмаваў нямала строк
З патрэбных слоў ранейшым часам,
Што Божа даў мне з тых запасаў,
Дзе й Багушэвіч браць іх мог.

Асэнсаваць дазволіў час
І “Смык” і “Дудку”, да драбніцы.
А водар мовы з той крыніцы
Чарпаю зноў, каторы раз.

Чарпаю жменямі ў цішы
У Багушэвіча натхненне –
І ў тым маё задавальненне,
Што вершы ў сэрцы і ў душы!

26.04.2015 года.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Знаходжу ў Багушэвіча натхненне - Пётр Шакола