Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Новы год – непазбежны

Па прагнозу Гідрамета,
За вясной наступіць лета,
А за восенню – зіма,-
Тут пярэчанняў няма.
Але ж, як вось пагадзіцца
З тым, што дожджык будзе ліцца
Нават і на Новы год?
Не хапала нам турбот!
На другую палавінку
Снежань выйшаў без замінкі,
На двары пагода з плюсам,-
Мы лічыцца з гэтым мусім.
І цярпення нам стае
Слухаць звесткі, што дае
Наш любімы Гідрамет.
Мы пашлём яму прывет,
А сустрэчу з Новым годам
Ва ўсялякую пагоду
Адсвяткуем так, як трэба:
Маем хлеба і да хлеба!
Усё роўна будзе ёлка
І вясёлая суполка,
Гульні, святкі і забавы –
Пагуляем мы на славу!
Новы год і наш імпэт
Не адменіць Гідрамет!

17.12.2007 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Новы год – непазбежны - Пётр Шакола