Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не падлічыць

Колькі сілы ў мары,
Мы таго не знаем.
Кропель колькі ў моры?
– Спробуй, падлічы!
Цеплыні бясконца
Многа так у сонца,
Мірыяды зорак
Ззяюць уначы.
Колькі ж на паляне
Вырасла травінак?
А на дрэвах лісцяў –
Зробіць хто падлік?
І ад сэрца к сэрцу
Не злічыць сцяжынак:
Закаханых сэрцаў
Не вядуць улік.


Верш Не падлічыць - Пётр Шакола