Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ёсць!

Гэта слова – чэсць і гарт саддата
Ў мірных днях, ў паходах баявых,
Хай з вайсковых статутаў узята –
Стала спадарожнікам для ўсіх.

Нам яно гаворыць: – Не згінацца,
Быць упартым і дакладным скрозь.
Партыя нас вучыць: – Так трымацца
Мы ад сэрца ёй гаворым: – Ёсць.

Не дас душой крывіць ніколі,
Ёсць загад – мы знаем, што зрабіць.
Ці ў страі, ці ў цэху, ці на полі,
Быццам клятва, так яно гучыць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ёсць! - Пятрусь Броўка