Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кот і вераб’і

У апошні дзень зімы,
седзячы на плоце,
заспявалі вераб’і
песенку ў ахвоце:
“Чык-чырык”
ды
“Чык-чырык!”

Вераб’ёў убачыў кот
і адразу – скок на плот!
Вераб’і ўзляцелі ўраз:
– Будзь здароў! Не зловіш нас!


Верш Кот і вераб’і - Пятро Чабор