Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я стукнуў тры разы

Я стукнуў тры разы
У дзверы. Ты маўчыш.
Напэўна, заглушыў
Мой ветлы стук пярун.

Каб ля цябе пабыць,
Я гэтак бег. Мяне
Імкнуліся прабіць
Сто тысяч стрэл дажджу.

Прытворшчыца! Няўжо
Такі твой моцны сон,
Што залатых нажоў
Не бачыш гнеўны бляск?

А мо за нейкі грэх
Ці памылковы крок
Усім сябрам на смех
Загад дала дажджу,

Каб пугамі ён сек
Мяне каля дзвярэй,
Пакуль не папрашу
Пакорна я: “Даруй”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я стукнуў тры разы - Пiмен Панчанка