Верш На нашым паўночным паўшар’і
На нашым паўночным паўшар’і
Зжаўцелая восень імжыць,
Ліствы адшугалі пажары,
I час наш павольней бяжыць.
Ён, можа, бяжыць не павольней,
А проста не бачна з-за хмар…
Не хочацца думаць пра войны,
Пра бомбаў нейтронных кашмар.
За год наш народ нарабіўся,
А вольнага часу не шмат.
Не грэх, калі хто на рабіне
Гарэлку настоіць да свят.
А наш лістапад – ён уючны
З багатай паклажай вярблюд.
Вунь яблыкі хрупаюць вучні,
Вунь бульбу ссыпаюць у груд.
Якія у нас верблюды там! –
Капусту вязе грузавік.
Здаўна не быццём я, а бытам
Цікавіцца восенню звык.
I побыт асенні народа
Хвалюе ізноўку мяне.
А водар садоў і гародаў
Кватэр гарадскіх не міне.
Хвала векавечным турботам!
Жаўцеюць цыбулі вянкі,
Напоўнены слоікі мёдам,
Засолены ў бочках гуркі.
Мяшэчкі – з гарохам і макам,
Яны прычакаюць свой час…
Я хрупаю храпку са смакам:
Капусту шыткуюць у нас.
Ещё вершы:
- САД Ізноўку ў сад я свой зайшоў, І водар яблык б’е наноў, Салодкі пах і шум у вачах, То яблык пах, […]...
- О цуд! О цуд – мяцеліца мяце! Няўжо… ізноўку снегапады? Усё – у пеннай мілаце: і сад пабелены, і грады, і траўка […]...
- Нашым сынам Не гаруйце, хлопцы, Што нарадзіліся позна, Што замест рамантыкі – У вас нуда граматыкі. Вы яшчэ на подзвігі Атрымаеце позвы, […]...
- На нашым полі На нашым полі, Полі калгасным, Дзянькі праходзяць Весела, ясна. Дружна працуем Мы грамадою, Знацца – не знаем З горам, з […]...
- Лявоніха А Лявоніху Лявон палюбіў, Лявонісе чаравічкі купіў; Лявоніха, душа ласкавая, Чаравічкамі палясківала. Як я молада ў матулькі была, Як вішэнька […]...
- Агеньчык дабрыні няхай не згасне у сэрцы нашым Не крыўдзі бліжняга свайго, Бо не загояцца у сэрцы раны, І будзеш ўсе жыццё саромецца Сваёю брыдкай справы.. Лепш добрым, […]...
- Кпіна З пяску і сноў, зляплю пустое сэрца, Што будзе біцца ў сотню кілагерцаў… Т. Сівец ( зб. ,,Таму, хто знойдзе…) […]...
- Я – народ Я – народ… Я цярплю, ды ўсё ж веру: Жыць нядоўга хлусні і цынізму, I з надзеі маёй, з маёй […]...
- Рыгоркава гора Плача жаласна Рыгорка – Не пускаюць зноў на горку. Да акна прыліп Рыгорка: – Вунь Максім паехаў з горкі… Вунь […]...
- Дзед і бусел ДЗЕД І БУСЕЛ Дзед пад сто адмерау і яшчэ хацеу бы Толькі сум прыжыуся у хаце апусцелай Ужо дауно аціхлі […]...
- Чаромха Чаму ў цвіцення час кароткі заўжды мяне хвалюе штосьці? І для мяне твой пах – салодкі, як успамін аб маладосці. […]...
- Паэт Народа Паэт народа (прысвячаецца Рыгору Барадуліну) Памер паэт, паэт народа якой жыцце сваё аддау народу ен жыу і творчасць усім дарыу […]...
- Памiж летам i восенню Памiж летам i восенню Ёсць пара – Спачуванне. Спачувае лес возеру, Лесу – я спачуваю. Мы пад небам адзiным Тры […]...
- Беларусь для мяне – мая родная маці Беларусь для мяне – мая родная маці, Што ў залочаны восені цвет У сялянскай з лучынаю хаце Нарадзіла мяне на […]...
- Як хачу я вярнуцца ў той вечар лiпнёвы на Вiцебшчыне Як хачу я вярнуцца ў той вечар лiпнёвы на Вiцебшчыне, У той водсвет маланак, пад гулкi захлёбiсты лiвень, У той […]...
- Гімн Вясне Прачніся на досвітку, выйдзі на двор, Сустрэнь сонца першыя промні! Вясной патыхае абуджаны бор І свежая кроў грэе скроні. Расчынены […]...
- О, ЯК ТЫ ПАХНЕШ ВЯСНОЮ! Калі ў лютаўскі вечар, Мы шпацыруем з табою, Цябе, мой цуд, абдымаю, О, як ты пахнеш вясною! Пах галаву раптам […]...
- “Калі няма на свеце маёй мовы…” Калі няма на свеце маёй мовы, Майго народа і мяне самога, – Дык для каго будуеце, панове, Канцлагеры, катоўні і […]...
- А сэрца да сэрца бліжэй і бліжэй Сьцяжына бяжыць басанож да людзей. Дзе жэўрала свечка, там поўніцца дзень Крынічнай вадою гаючых надзей. А сэрцу да сэрца ўсяго […]...
- Рэчка Труба І мроіць зноўку прад вачыма; Чыгунка, лес, ускрай лагчыны, Труба, што рэчкай не назваць І водар траў, дзе сенажаць, І […]...
- За лесам Бяжыць дарога за шумлівы лес, Душа за ёй узбуджана імкнецца. Прыпамінаецца юнацтва, бэз I стук-біццё ўстрывожанага сэрца. Прайшла ў танюсенькай […]...
- У прыцемкаў настрой паволі чах У прыцемкаў настрой паволі чах. Свой плач згубіла за лугамі каня. Бянтэжылася першае спатканне Ў гародаў местачковых на вачах. У […]...
- Верш пра белы наліў Белыя яблыкі, першыя яблыкі лета, са скурай пяшчотнаю, бы ў немаўляці, хрусткія, як белы зімовы сьнег. ваш водар мне не […]...
- ВУНЬ ТАМ, ЗА ЛЕСАМ Вунь там, за лесам, была вёска, Гадоў пятнаццаць, як няма. Сцяжынак вузкія палоскі, Сады, падмуркі, цішыня. Ляцяць у вырай птушкі […]...
- Маёй краіне Людзі кажуць, што яе няма. Змаганні нашыя, пакуты – усё дарма. Няўжо нікому непатрэбная твая Такая родная, спрадвечная зямля? Прабач […]...
- Мяне натхняюць Мяне натхняюць песьні пра каханьне, Старыя вуліцы, пачуцьцяў глыбіня. І тое летняе, дрымотнае сьвітаньне, Яго задумлівасьць, размовы цеплыня. Мяне натхняе […]...
- Зефір Жыву ў марах не зямных, Тугу закінуўшы ў мех. А тая брыкае нагамі, Грызе зубамі, касмыкі выдзірае. Злуецца скруху зазывая, […]...
- А дзень гарыць, а дзень пылае А дзень гарыць, а дзень пылае і зайчык сонечны гуляе На рэчку весела бяжыць Калодзец кожны аббяжыць Бяжыць ён полем, […]...
- Жніво …і ўсё бы добра, каб не нажы па тонкіх хвалях, не чэмпіёнскія медалі – бо мне казалі, што не прыдумалі […]...
- Хвалюе вецер голле дрэў Хвалюе вецер голле дрэў, Страсае з іх апошні снег. Я не сталела-час старэў І ўсё кудысці бег і бег. А […]...
- Сляза Цячэ сляза. Яна – як люстра: Я бачу ў ёй свае грахі. А навакол – мае ўспаміны Растуць, як вербы […]...
- Я кожны міг імкнуся да цябе Я кожны міг імкнуся да цябе Праз часу неабдымныя абсягі – Усё жыццё – і ў шчасці, і ў бядзе […]...
- Конь бяжыць Конь бяжыць. I адкуль ён узяўся такі, Нібы з казкі дзіцячай, займальнай. Побач стрэлка чыгункі і стрэлка ракі, Што канавай […]...
- Адплывае на захад гарматны гром Адплывае на захад гарматны гром, Чорны снег і забітых белыя твары, I пражэктар далёкі светлым багром Б’е маўкліва ў чырвоную […]...
- Адшукай мяне ў мокрай смузе Адшукай мяне ў мокрай смузе. Забяры, каб не зносіць агіды. Садкі дождж свежы водар нясе. У каштанах губляюцца шыльды. Затулі […]...
- Ізноўку гром на лес, на голы Ізноўку гром на лес, на голы, I хмурацца сябры мае: У сэрцы нейкі даўні голас Сігнал трывожны падае. Нябёсы грозяць […]...
- На смерць Сцяпана Булата На снезе першым першыя сляды, Нібы жыццё нанова нехта піша. Чарнее сад, звініць празрыста ціша, I ў сэрцы ўжо амаль […]...
- Народ Як птушка ў небе, вецер у полі, Я незалежны і адзін, Адчуўшы подых, светач волі, Час згінуў безліччу гадзін… За […]...
- Шлях да сябе Шлях да сябе-па сцяжынках Роду, а іншага-проста няма. Няма ні надзеі, ні сілы ў народа. Ды і самога народа няма. […]...
- Цішыня Мяне хвалюе цішыня, Што уваходзіць нечакана, Нібыта свежая ралля Ці вераснёўскі першы ранак. Нячутна нават шэпту гуку. Пытанняў апантанны рой […]...