Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Законы Ньютана з класічнай фізікі

Законы Ньютана з класічнай фізікі
я вывучыў, ходзячы ў восьмы клас.
I ўсё ж які малец баіцца рызыкі –
наколькі мог, я ціснуў на газ.

Чыркаў глушыцелямі на паваротах,
на коле адным з месца ірваў…
Мне гаварылі гоншчыкі вопытныя:
“Ой, не ўцалее твая галава…”

А я з разгону разбіваў паветра,
ламаючы цела аб ягоную сталь,
і ўсе, што ззаду, асцярожна-шэрыя,
шляхам маім – і на п’едэстал…

Знікалі гузы, паступова прывык я
да роўных дарог.
Сам цяпер я кажу:
“Мальцы, сцішайце свае матацыклы
на падыходзе да віражу!”

Хлопцы не слухаюць, хлопцы нясуцца
з хуткасцю гэткаю, проста жах…
I, можа, не варта вучыць іх навуцы,
калі не з імі на віражах?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Законы Ньютана з класічнай фізікі - Павел Шруб