Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На зыходзе сонца ўзнялася ўвырай

На зыходзе сонца ўзнялася ўвырай
Восенню бяскрылай сціплая душа.
А па целе стылым, да зямлі туллівым,
Хтосьці будзе плакаць і тужыць дарма.

“Не сумуйце родныя – мне пара ўжо годная,
Раней целам скойдана, а цяпер вальна!
Я не чую болю, што дрыжэў у ладонях.
Лёгка зараз лётаю, як парашына”.

Замяце завея, памяць часам гоючы,
Слёзныя барозны, у сэрцы што ляглі.
Боль увесну змыецца, дожджыкам галосячы.
З глебы зноў адродзіцца жыта на раллі.

Застанецца вечная, светла неўміручая,
Памяць несупынная, ўдзячная, гаючая.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На зыходзе сонца ўзнялася ўвырай - Павел Місуна