Верш Мы можам спыніць вайну
З дзяцінства слаўнага куплеты.
І толькі з дрэва – пісталеты.
З вады ўсе кулі, на ўцеху.
Гарматаў залпы – з дзіцячага смеху.
Наўзамен цацак сёння танкі.
І шынялі – не вышыванкі.
Мінула лета, зноў зіма.
І праўды няма, а толькі хлусня.
Свет, Свет, ты спыні вайну, я бачыць слёзы болей не магу.
Людскія стогны чуць я не хачу. Ці можам мы спыніць з табой вайну?
Са зброяй у руках салдаты.
Твой лёс трывогаю працяты.
Агнём палае сэрца, хата.
А дзе ж ты, мама, дзе ж ты, тата?
Свет, Свет, ты спыні вайну, я бачыць слёзы болей не магу.
Людскія стогны чуць я не хачу. Ці можам мы спыніць з табой вайну?
Няўжо адвечна будзе драма?
І знесена да міру брама?
Свабода – учора, сёння – рабства.
І знікла літасць, ззяе хамства.
Свет, Свет, ты спыні вайну, я бачыць слёзы болей не магу.
Людскія стогны чуць я не хачу. Ці можам мы спыніць з табой вайну?
У металалом здамо гарматы!
Да ворагаў пакрочым у сваты!
У ваду ўсе пераплавім кулі…
Каб смех дзіцячы зноў пачулі!
Свет, Свет, ты спыні вайну, я бачыць слёзы болей не магу.
Людскія стогны чуць я не хачу. І можам мы спыніць з табой вайну!