Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Першамай

Як люблю я
Гэта свята!
Я іду ў калоне
З татам.
Разам з намі
Крочыць брат.
Ён таксама
Вельмі рад.
Мы сягоння
Дэманстранты,
На грудзях
Палаюць банты.
А ў руках у нас
Шары!
Паглядзі:
Адзін, два, тры!


Верш Першамай - Павел Марціновіч