Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Восень па-вар’яцку лютуе па-над намі

Восень па-вар’яцку лютуе па-над намі:
Жоўтым лісцем сцеле прыбраныя дываны,
Гаманіць рачулкай, стомлена-халоднай
І нябёсаў шэрасцю плача гэта восень.

Толькі ты ня чуеш, забыццём прачулы
Пройдзеш крок у бок, сэрца не пачуе.
А наўкола свішча вецер нібы пугай
Цемра б’е няшчадна, ніб кат папругай

Дождж вяроўкай слізкай абаўе наўкола
І табе ад сонца, не было нічога…
Бо лютуе восень, жоўта іклы шчэрыць
Аняма тут свету, аняма тут веры…


Верш Восень па-вар’яцку лютуе па-над намі - Павел Гаспадыніч