Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сон душы

Як сон душы, у роспачы адзінай,
Трызненнем восень зачапіла боль…
У небе зоркі ходам несупынным
Ад веку ў век на раны сыпяць соль.

Ці ты была? Ці, можа, светлай згадкай
Мінулым прыхавала ўсё жыццё…
А ў холадзе касмічным зоркай яркай
Анёл расправіў белае крыло…

І пер’е паляцела снегам долу,
Дарунак лістападаўскіх начэй…
Сняжынкі як трызненне волі,
Патаялі ў скаронасці вачэй…


Верш Сон душы - Павел Гаспадыніч