Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сляды выраю

Зніклым ценем вераснёвым
Адляцела ў вырай ты…
Птушка жарсці спапялёнай,
Памяць даўняе вясны.

З цягам часу дождж і вецер
Паабмылі ўсе сляды…
Адзінотай беларускай,
Сумам страчанай красы.

Праз гадоў сівыя вежы
Пераскочылі няўзнак…
Далягляд малюе межы
Нашых мрояў шэры страх.

Зніклым ценем вераснёвым
Часам ў сны прыходзіш ты.
Светлым нечым няулоўным,
Як да выраю сляды…


Верш Сляды выраю - Павел Гаспадыніч