Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Між сузор’яў далёкіх сусветаў

Між сузор’яў далёкіх сусветаў,
Між касмічных палеткаў душы
Там, дзе цьмяцца абрысы паэтаў
Там, дзе сняцца інакшыя сны,
Напрадонні бязважкасцю сцяты,
У няіснай журбе маўкліні,
Прамінаюць змарнелыя святы
Зграяй даўніх часоў, бы з труны.
Там, Яе напаткаўшы між зданняў,
Там, пра сутнасць забылы сваю,
Гэта слова…(не! не! зноў падмане)
З вуснаў шалых сарваў, бы траву,
Што завецца жабер, дзедавіцай,
Што, як кажуць, зыначыць душу,
Злагадою буяе-іскрыцца,
Толькі ты не ўвойдзеш ў раку…
Між сзор’яў распаленых сненнем,
Між смарагдавых гоняў душы
Там, вякуюць дзе ўсе пакаленні,
Там знянацку знайшоў Яе ты.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Між сузор’яў далёкіх сусветаў - Павел Гаспадыніч