Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Казкі Бога

Салодкая кропля дажджду,
(бо з прысмакам кавы),
паўзе па замглёнаму шклу,
нібыты, кульгаючы, пава.

Услед пакідае прасцяг –
рэха самоты і скрухі,
салодкая кропля, бы кат,
выкручвае рукі і рухі.

Зашклёны пагляд у нішто
(нішто пазірае зашклёна),
не каву зусім, а віно
з нябёсаў дождж л’е утрапёна.

Кульгае не пава, а воўк,
ў смяротную трапіўшы пастку,
слязою апошняю Бог
сёлета заканчаве казку.


Верш Казкі Бога - Павел Гаспадыніч