Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі наўкола неспакой

Калі наўкола неспакой,
Бы дзідай сэрца працінае,
І слота косіць шыхты мрой –
Згадай свой край забраны.

Хоць і не забраны для цябе
Ардой ваўчыных згряў,
Хай шалам дзеяцца ў сяўбе,
Над нескароным – Краем.

Лютуюць прыхадняў сцягі –
Апрыкрыя Усходу знакі –
Твае ж не ўзяць ім берагі,
З бусламі не лятаць сабакам.

Руйнуюць храмы ўласных душ,
Няхай, народжаныя Хамам.
Твой сад спамінны з Княства Руж –
Не адчыніць ім яго брамы.

Як ні жадаць ім, не згібець
Ані табе, ані нашчадкам –
Датуль, пакуль у сэрцы днець
Пагоні Велічнае спадкі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Калі наўкола неспакой - Павел Гаспадыніч