Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзе Буда, там і Пешт

***
Дзе Буда, там і Пешт,
Дзе Будда, там і Вішна,
Паміж бясконцых веж
Мінае час увішна.

На скрыжаванні сноў,
На берагах Дуная,
Застылая любоў
Марознасцю вітае.

Вандроўнікі здавён,
Па старажытных пляцах,
Нясем здалёк агонь
Акрайчыкамі пальцаў

Праменьчыкі святла
Ля тэлефоннай будцы
Усмешкай ліхтара
Далей ісці абудзяць.

І зруйнаваным ўдзень
Капішчамі нядолі,
Цягнуць бясконцы цень
Да хмарнай, але волі.

Дзе Буда, там і Пешт,
Дзе Будда, там і Крышна.
Дарога зноў у Менск
Бяжыць, як зорка звышы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дзе Буда, там і Пешт - Павел Гаспадыніч