Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сцежкі (урывак)

Халодны яр,
а на азёрах веі,
ў зыбучай шэрані
заснулі хутары.
А там снягі,
і ў снегавых завеях
дадолу хіляцца
ля ставаў явары.

Люблю зіму…
Калі цвітуць нізіны,
цвітуць у занізях,
як маладосці дні,
калі ў сузорнасці
аснежныя каліны
маўчаць і журацца
ў марознай цішыні.

Калі ў палях
звіняць далёка бомы,
а думы іскрамі
рассыплюцца ў цішы
і ціха скоцяцца,
каб тайнай невядомай
ўжо дакрануцца струн,
зыбучых струн душы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сцежкі (урывак) - Паўлюк Трус