Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зірнеш у акенца, і я зазірну

Зірнеш у акенца, і я зазірну:
Зімовае неба там зоры схавала,
Шукаю сярод іх я толькі адну,
Якая б імгненна цябе нагадала.

Зірнеш у акенца, і я зазірну:
Усмешкай чароўнай у цемрадзі ночы
Захоплены буду ў палон, не засну,
Пакуль так яскрава блішчаць твае вочы.


Верш Зірнеш у акенца, і я зазірну - Паўлюк Баярка