Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не верце, што падаюць зоры

Не верце, што падаюць зоры,
Што жніўнай парой уначы
Высокія – падаюць зоры,
Ім нельга нічым памагчы.

Не верце, што падаюць зоры!..
…Там, у пустыні нямой,
У чорным халодным прасторы
Любуюцца зоры Зямлёй.

Маёю блакітнай планетай –
Са шчасцем, дабра пачуццём,
Як сонцам і працай сагрэтая,
Яна расцвітае жыццём.

У вечным сусвеце дазоры,
Як вахту закончаць сваю,-
Не гаснуць, не падаюць зоры,
Зоры ляцяць на Зямлю.

І свецяцца вечна ў сэрцах
Спагадай, людской дабратой.
Зямля ад адчаю хіснецца –
Гараць пуцяводнай звяздой.

Ці ўспыхнуць у міг найшчаслівы
Ў дзявочых, хлапечых вачах,
Кахання чароўнаю сілай
Будуць свяціцца ў вяках!

Не верце, што падаюць зоры,
Адходзяць зусім ў небыццё.
Высокія, чыстыя зоры
Над безданню ўзносяць жыццё!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не верце, што падаюць зоры - Ніна Радзівончык