Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Аmо tе

“Аmо tе, аmа mе, fides immortales” – “Кахаю цябе, кахай мяне, вернасць несмяротная”, – пісалі старажытныя рымляне на заручальных пярсцёнках. 3 Рыма, з даўніх давён, Праз стагоддзі-вякі, У абрадавым звоне крыштальным Прыкаціўся пярсцёнак Да жаночай рукі, Прыкаціўся пярсцёнак Да мужчынскай рукі, – Amo te, Amo me, Fides immortales. Блаславіў Гіменей, Абяцаў Гіменей Сонца, шчасце раскрыленых даляў. І выстукваюць сэрцы У цябе і ў мяне: Amo te, Amo me, Fides immortales. Па жыцці не прайсці, Каб не зведаць бяды. Нам бы толькі пярсцёнкі шапталі Праз вясну і слоту, Праз гады і гады: Amo te, Amo me, Fides immortals.


Верш Аmо tе - Ніна Мацяш