Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яшчэ паспею

Яшчэ паспею

Жыццё здавалася бясконцым,
Калі была яшчэ падлеткам
І не хавалі хмары сонца
Тады над вёскай і палеткам.

А час вірліваю ракою
Усё ад берага адносіў.
Гады прабеглі талакою,
І хутка на парозе восень.

Пара падлічваць пражытое
І азірнуцца-аглядзецца:
Зрабіла нешта мо не тое?
Параніла камусьці сэрца?

Ды, спадзяюся, што палову
Свайго жыцця ў запасе маю
І, як гаючую замову,
Яшчэ паспею-паўтараю.

1999 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Яшчэ паспею - Ніна Кавальчук