Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш “Пакахай мяне, салдацік” да аповесці В. Быкава

Вайна. Каханне. Ты і ён.
Надзеі. Мары. Гэта сон.
Не, не магчыма шчасця тут,
Здаецца, чуеш ты “Капут!”
“Ах, Франя, дзіўная дзяўчына!
Ваенны час, не та гадзіна,
Каб побач быць з табою нам,
Цябе пакрыўдзіць я не дам!”
Ды не паспеў абараніць.
“Хто мог? Хто мог яе забіць?
За што дзяўчыну накаралі,
Каханне ў мяне забралі?”
Пытанне Міці… Дзе адказ?
Ці можа адказаць хто з нас?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш “Пакахай мяне, салдацік” да аповесці В. Быкава - Ніна Джумава