Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Што ёсьць каханне?

Што ёсьць каханне?
То сэрца, якое
Ператвараецца ў птушку.
Гне, разрывае
Жалезны абруч
Грудной клеткі –
І вылятае на волю.
Каб зліцца ў адзінае цэлае
З такой жа –
Нябеснаю птушкаю –
І адляцець ім
У сёмае неба.


Верш Што ёсьць каханне? - Ніна Аксёнчык