Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сацабстракцыянізм

Зрынутыя купалы
Захлынуліся слязамі Хрыста
А над роспаччу крыжа
Паўстаў Сатана
З указальнай рукою ў пекла
I выйшлі легіёны супастатаў
Укленчваць у мёртвага ідала шчасця
Пад марш закаванага бота
У мроіве чырвані свастык
Сярпоў і штандараў
Новы стыль у мастацтве
Камедыі фарсу і жахаў
З жалобай пагаслага сонца
У вачах кратаванага неба
З жальбой згвалтаванага слова
Бо вядома найперш было Слова
А за імі знявечана вера
За верай душа
Вось і новая светлая эра
З вокам нядрэмным сексота
Над кожнай турэмнай душой
Вось мроя трызненне пра Заўтра
А сталася заўтра Чарнобылем.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сацабстракцыянізм - Ніна Аксёнчык