Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пачынаецца эміграцыя

Пачынаецца эміграцыя
Не за акіянам,
Не за мяжою –
Адразу за парогам
Маёй роднае хаты.
Са сцежкі ў садок і школу,
Сустрэчы з сябрамі, знаёмымі,
Якія ужо не разумеюць
Ні мовы маёй, ні мяне…
Пачынаецца эміграцыя
З мовы чужой
Нават на родных кладах.


Верш Пачынаецца эміграцыя - Ніна Аксёнчык