Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ноч. Цішыня. На вулцы – ні душы

Ноч.
Цішыня.
На вулцы – ні душы.
Стаю і слухаю, як у цішы
Зрываецца з галінкі яблык.
Ударыўшыся аб здранцвелы сук,
Ён глуха, мякка жвякне ў баразну.
На сенавал пайду, крыху азяблы,
І доўга-доўга, аж пакуль засну,
Наліваў белых буду слухаць стук.

А раніцой
Смяшлівая дзяўчынка –
У шэрачках-вяснушках,
Са шчарбінкай,
Яшчэ заспаная, іх пазбірае ў кошык
І возьме самы буйны і прыгожы,
Крамяны, выкупаны у расе,
Патрэ рукамі (яблык, як навошчаны,
Аж заскрыпіць) і, соладка храбошчучы,
Дадому жнівень спелы панясе.
Маё бяссонне ў хату панясе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ноч. Цішыня. На вулцы – ні душы - Ніл Гілевіч