Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Забытыя

Пакінутых вёсак забытыя рэчы
Старэюць дачасна пад пылам гадоў,
Чакаюць дарэмна гадамі сустрэчы
Пад пошум самотных здзічэлых садоў.

Пакінутых вёсак забытыя людзі
За ўсіх пражываюць чужыя гады.
Крыжуе ім доля і сэрца, і грудзі
І рэжа дачасна на ліках сляды.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Забытыя - Наталля Каліцька