Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я магу ў табе растварыцца

Я магу ў табе растварыцца,
Зліцца з вірнай, гарачай крывёю,
Чысцінёй незямной наталіцца,
Як бальзамам гаіцца табою.
Толькі доўжыцца смага бясконца,
На душы то трывожна, то пуста.
Застаецца запаленым сонцам
Цалаваць твае спелыя вусны.

07.05.2012.


Верш Я магу ў табе растварыцца - Наталля Галавач