Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Стаіш у лесвічным пралёце

Стаіш у лесвічным пралёце…
Знаёмы стан, знаёмы твар.
Зноў з сігарэтаю ў роце
Без усялякіх добрых мар.
Ці памятаеш пра мяне?
Маё каханне – звон крывавы,
Паперка, змятая ў агне,
Разбіты гук вады з-пад крана.
Гудзіць камп’ютар у ціхай ночы –
Байфлай ідзе па правадах.
На фотаздымку – твае вочы,
Блакіт празрысты, як вада.
Аблокі больш не плачуць у небе,
У пустых пад’ездах слёз няма.
І алкаголь памёр у венах,
І скончана мая вайна…
Ты мне не падасі рукі,
Не прапануеш сігарэту…
Як тэлефонныя гудкі,
Як смерць пад дулам пісталета
Кароткі позірк…
Шкло разбіта.
Здаецца, што Зямля з арбіты
Ляціць і хуценька зыходзіць,
Што ледзьве з розуму не зводзіць…
Стаіш у лесвічным пралёце.
Усе прайшло, ты зноу адзін,
Паддаўшыся глухой дрымоце
Навек. Ты зроблены з ільдзін.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Стаіш у лесвічным пралёце - Настасся Свірыда