Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзіцячы сад

Я люблю дзіцячы сад:
Тут усё ідзе на лад.
Раніцай я прыхаджу,
У люстэрка я гляджу,
Ці папраўлена спадніца,
Мне бы толькі не спазніцца.
Яшчэ рукі трэба мыць,
Памагчы сталы накрыць.
З лялькамі люблю гуляць
І ў калысцы іх катаць.
На прагулцы ўсе сябры
Лётаюць, бы камары.
У гульні любім мы гуляць,
Прыгаць, бегаць і скакаць.
Пра абед бы не забыцца
І пра сон, а мне не спіцца.
Вось такая я дзяўчынка,
Маці кажа, што з гарчынкай.
Некалі мне засмучацца,
Буду лепей усміхацца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дзіцячы сад - Надзея Шылавец