Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш О як я вернасці баюся

О як я вернасці баюся,
О як я вернасці жадаю!
Плачу даніну дзіўнай скрусе,
Калі табе кажу: “Кахаю!”

Плачу даніну дзіўнай здрадзе,
Што між пялёсткамі лілеі,
Прыдатная чужой уладзе,
Быць пэўнай пэўны час умее.

І ты, лілея, ты, лілея!..
Спякотны дзень трымціць бясконца.
Тады ўжо я паразумнею,
Калі цябе сасмажыць сонца!..


Верш О як я вернасці баюся - Міхась Стральцоў