Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ліса ў калектыве

Барсук, Кабан, Мядзведзі два
I рыжая Лісіца
Рашылі ляда карчаваць
Пад проса і пшаніцу.

Пакуль там аглядалі пні
I плошчу вымяралі,
Ліса з усімі дзень пры дні
Хвастом між пнёў віляла.

Аднак, як дружны калектыў
Узяўся за работу,
Ліса хавалася ў кусты
Або ў цянёк пад плотам.

Пад восень проса аж гудзе,
Шуміць, як гай, пшаніца,
З усіх лясоў звяры штодзень
Прыходзяць падзівіцца.

Калі ж сабраліся ўсе
Аднойчы у бяседзе,
То ўдалося і Лісе
Сказаць пасля Мядзведзя:

– Мы працавалі, што краты, –
Старанна і з натхненнем!
Я п’ю за дружны калектыў,
За нашы дасягненні!
_______________________

Мне давялося сустракаць
Такіх людзей ліслівых,
Якія ўмеюць раздзяляць
Здабыткі калектыву.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ліса ў калектыве - Міхась Скрыпка