Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З зімы, яе акоў, я вырвуся аднойчы

З зімы, яе акоў, я вырвуся аднойчы…
Святлом машынных фар пастукаюся ноччу
У вокны да цябе… І сны парцьер парушу.
І ажыве пакой – ад свежых белых ружаў…
Мы пабудуем Рым (што быў да разбурэння),
Дзе рыцары й рабы шукалі прымірэння.
Мы навядзём масты – раздзелім боль
пароўну –
Пашкоджаныя ў час усобіц нашых дробных.
І ціхае “даруй”, што кожнаму па сіле,
Нам верне цеплыню – зару на небасхіле.
Ідучы на зару з дарогі ўжо не збочыць…
З зімы, нібы з турмы, я вырвуся аднойчы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш З зімы, яе акоў, я вырвуся аднойчы - Міхась Курыла