Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ўсё пакiнем, чым Сусвет багаты –

Ўсё пакiнем, чым Сусвет багаты –
Азярын i неба чысцiню,
Пах парэчак ля бацькоўскай хаты,
Дошак пах,
струганых на труну…
Ўсё пакiнем, чым Сусвет стракаты:
Смех унукаў,
поцiск рук сяброў;
Трэск маланак i грымот раскаты,
Цiшыню асочаных бароў…

З лепшымi сябрамi расстаёмся –
Праважаем човен па рацэ;
У асадзе часу застаёмся
З посахам вандроўнiка ў руцэ.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ўсё пакiнем, чым Сусвет багаты – - Міхась Курыла