Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пакуль рыпiць зямная вось

Пакуль рыпiць зямная вось,
Надзеi нiтка не парвецца:
i праўды парастак праб’ецца
i праз стагоддзяў плiты скрозь.
i ў наш завулак дабрыдзе
Вясна – хаўруснiца падпаску…
Падзеям новую развязку
Падорыць заўтра новы дзень.


Верш Пакуль рыпiць зямная вось - Міхась Курыла