Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гляджу на глобус – шар жывы –

Гляджу на глобус – шар жывы –
i чую шэпат я травы,
i бачу, як на паплавы
Лятуць вясною журавы,
Куды ўслед цяпло iмкнецца…

Гляджу на глобус – шар жывы, –
П’ю чысты водар баравы…
А сэрца – плача i смяецца.


Верш Гляджу на глобус – шар жывы – - Міхась Курыла