Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ДРОБЯЗi

Люблю цiш хат i iх ваколiцу,
Дасцiпны жарт – вясковы люд.
Пакуль дабро на свеце водзiцца,
Сляды яго шукаю тут –

Ля гэтых хат, дзе цешаць нават дробязi:
Масток драўляны…
Млын калгасны…
Стаў…
i белы конь, што пасвiцца на повязi,
Даўно прыяцелем мне добрым стаў.

Ў стаўку лавiлi карасёў мы з Косцiкам,
А ён баяўся, помнiцца, вады…
Мiнула сёння трыццаць недзе
(з хвосцiкам),
А сэрца ные, просiцца туды –

Да тых сядзiб, прапахлi што парэчкамi,
Дзе мне не быць шчаслiвым, маладым.
Няма даўно той вёсачкi над рэчкаю…
i толькi дым… Кастра гаркавы дым.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ДРОБЯЗi - Міхась Курыла