Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жыцьцёвая справа

Жыцьцёвая справа.

Між сабою дудукалі неяк мужчыны,
Тлумілі галовы з паўдня да цямна,
Курылі цыгаркі, гарэліцу пілі:
Спагады да згоды – няма ды няма…

Ад іскры якой загарэлася спрэчка,
Ніхто не адкажа, але то драбязь:
Насы паразьбіты ды порваны фрэнчы,
Вось гэта адно, чым сустрэча ўдалась.

Гэта будзённая, простая справа,
Бо да яе ні дадаць, ні адняць:
Гайдае жыцьцё нас, калыша, люляе
Ды, часам, карціць нам яго палюляць.
-16.10.15.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жыцьцёвая справа - Міхась Карцялёў