Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Родны гук

Родны гук.

Спакваля, паціхеньку, міжвольна,
Як птушкі выраю ляцяць,
Вяртаецца мне гук знаёмы
І словы родные гучаць.

Вяртаецца ў моцы гойнай
Ад тых прытулаў дарагіх,
Дзе маленства пах сасновы,
Пах хлева й хлебнае дзяжы.

І зносіць прыкрае каросты
Чужой, нявымоўнай лускі,
Як зносяць у вёснах вада й сонца
Трысту і шэрань з палатнін.
-14.02.17.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Родны гук - Міхась Карцялёў