Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне бы мёртвай напіцца вады

Мне бы, мёртвай напіцца вады –
Сьвет убачыць, к жывой падпаўзьці,
Устаць на ногі – далей ад бяды,
За кімсьці ўсьлед, ці кагось павясьці.

Толькі ёсць такі люд –
Што ні слова – то бруд,
Што шкадуе, кашуль замараных
І здаволен – халуйскім стараньнем.

Гэтым мы пажылі – і праехалі!
Божа мой! Барані ж, Ты мяне
І гэту песьню – ляцець пустабрэхаю,
І халуйскім стараньнем згарэць!
-5.09.12.


Верш Мне бы мёртвай напіцца вады - Міхась Карцялёў