Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чорт

Чорт.

Як заказыча хтось за пяткі –
На гэтай хвілі сьвет забудзь!
Кліч Уладарцу, маці, татку,
Аблічча боскае цалуй!

Мабыць, знайшоў цябе рагаты!
Прысеўшы спрытна за сьпіной,
Пачаў ён пяткі казытаці,
З багатства вабай зваць сваёй.

Гамонкі зь ім не завадзі,
Ня руш паўсьцей яго ды рог!
Мабыць і ён, як ты – адзін,
Сяброўства даць прыйшоў сваё…

Мабыць, ён доўга маладзіўся,
Але ж, як чэрці ўсе – стары,
Блукаў па сьвету – занудзіўся…
Жалкуй чарта цяпер, бяры?!

Як заказыча хтось за пяткі –
Трывайся, ведай – не сябры!
Хоць жартаўнік ён, чорт рагаты
Ды сябрам яго – не бяры!
-17.10.15.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Чорт - Міхась Карцялёў