Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Апакаліпса дні

Апакаліпса дні
Мы упарта куём,
Махляры-кавалі
На матухне-зямлі.

Сутыкнуцца вякі
Над курганным разорам:
Без чужых, без сваіх,
З аніякае мовай.

Ці знябудуцца рэкі,
Ці загорнуцца горы,
Ці адрынецца род чалавечый
Да жывёл безназоўных?
-26.09.15.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Апакаліпса дні - Міхась Карцялёў