Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А мы, як дзеткі-немаўляты

А мы, як дзеткі-немаўляты,
Ніяк не можам адпаўзці
Ад калыскі, дзе спеў матчын,
Не замаўкаючы гучыць.

Забыць не можам мы маленства
І гадоў тых веснавых,
Калі ў пачуццях самых першых,
У свет, закаханасці няслі,

Ды і яно – не забывае,
Прыходзяць явай і ва снах –
І, быццам, сонейкам іграе,
На тых, саломенных снапах,

Ды і яно – душы убранне,
Якая, мабыць, тым жыве,
Што на змярканні просіць рання,
З расой алмазнай на траве.
-28.03.12.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш А мы, як дзеткі-немаўляты - Міхась Карцялёў